Мікола Дзядок

Фарбы паралельнага свету

Фарбы паралельнага свету
18
Episodes
Government
Categories
Belarusian
Language
2024-07-14 19:49:00
Published

What's This Podcast
About?

«Фарбы паралельнага свету» – зборнік апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста, палітвязня Міколы Дзядка, арыштаванага ў 2010 годзе і разам з сябрамі Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам, асуджанага 27.05.2011 па так званай «справе анархістаў» на 4,5 гады пазбаўлення волі. За 5 дзён да сканчэння тэрміну Мікола быў пакараны дадаткова паводле арт. 411 КК («парушэнне рэжыму адбыцця пакарання») яшчэ на 1 год. Выйшаў на волю ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні ад 22.08.2015. Мэту кнігі «Фарбы паралельнага свету», якая складаецца з 13 апавяданняў, сам аўтар абазначыў так: «Тры прычыны, чаму была напісана мая кніга: Першая прычына – дэрамантызаваць крымінальны свет, які вельмі рамантызаваны ў жыхароў постсавецкай супольнасці. Я хацеў паказаць, што турма не нясе ў сябе ніякай справядлівасці, нічога добрага, а толькі зло, гвалт ды прыцісканне слабейшага мацнейшым. Другая прычына – жаданне дэсакралізаваць тыя метады, якімі карыстаецца ўлада для здушэння чалавека ў няволі і тым самым паказаць людзям, якія, спадзяюся, ніколі там не апынуцца, як можна супрацьстаяць гэтым метадам. І трэцяя прычына – паказаць, што турма – гэта не нейкая адасобленая інстытуцыя, а звычайны інстытут у грамадстве, у якім існуюць тыя самыя практыкі, як і ў іншых інстытутах (школах, універсітэтах, войсках)». У 2017 годзе Мікола Дзядок быў уганараваны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за зборнік «Фарбы паралельнага свету» Цяпер Мікола Дзядок ізноў палітвязень: 10 лістапада 2021 года яго асудзілі да 5 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. Чытае: Кірыл Малахоўскі

Podcast Urls

Podcast Copyright

All rights reserved

Start monitoring your podcast.

Sign up to track rankings and reviews from Spotify, Apple Podcasts and more.

Фарбы паралельнага свету
Мікола Дзядок
Мікола Дзядок