Павел Севярынец

Каменнае сэрца

Каменнае сэрца
45
Episodes
Personal Journals, Society & Culture
Categories
Belarusian
Language
2026-02-21 20:26:00
Published

What's This Podcast
About?

«Каменнае сэрца» – зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на «сутках», «хіміі» ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах. «Лісты з лесу» сталіся вынікам працы на лесанарыхтоўцы ў в. Малое Сітна Полацкага раёна (2005-2008), «Беларуская глыбіня» пісалася ў в. Купліна Пружанскага раёну (2011-2013). Калі ў першай аўтар пераважна апісваў жыццё ў глыбінцы, то ў другой кнізе распавядаў не толькі пра адметнасці Пружаншчыны, Берасцейшчыны, а шырэй – пра лёс Беларусі і яе народа, пра выбітных дзеячаў культуры, палітыкі, навукі. Упершыню Павел Севярынец быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы ў 1998 г. і два месяцы правёў у сталічным СІЗА №1. Быў вызвалены пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці, а крымінальная справа была закрытая без тлумачэнняў. Пра знаходжанне ў Пішчалаўскага замку распавядае ў «Валадарскай баладзе». З чэрвеня 2020 года Павел Севярынец зноў за кратамі. Яго абвінавацілі ў нібыта падрыхтоўцы ва ўдзеле ў масавых беспарадках і пакаралі 7-мю гадамі пазбаўлення волі. Лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Чытае: В. Шэры

Podcast Urls

Podcast Copyright

All rights reserved

Start monitoring your podcast.

Sign up to track rankings and reviews from Spotify, Apple Podcasts and more.

Каменнае сэрца
Павел Севярынец
Павел Севярынец