Наталля Вішнеўская

Нікому я гэтага не казала

Нікому я гэтага не казала
4
Episodes
Fiction
Categories
Belarusian
Language
2024-10-27 18:09:00
Published

What's This Podcast
About?

Пасля яго арышту і высылкі, яе вымусілі развесціся з ім. Праз некалькіх гадоў нягод і пераследаў Наталля зноў выйшла замуж, за паэта з іх сяброўскага кола Алеся Звонака. Сямейнае жыццё было складаным і праз некалькі гадоў скончылася разрывам адносін. Неўзабаве ў 1937 годзе Звонак быў арыштаваны савецкімі ўладамі з палітычных прычын і на дзесяць год сасланы ў Магаданскую вобласць. Былы муж Наталлі Алесь Дудар таксама быў арыштаваны і расстраляны ў тым жа годзе. Пагроза арышту навісла і над Наталляй. Разам з маці яна была вымушаная ўцякаць і хавацца ва Ўкраіне ў сваякоў. Пазней — пераезд у Ленінград, далей ад пераследу, які яе чакаў у Беларусі, бясконцыя пошукі працы, спроба стварыць новую сям'ю з перакладчыкам, паэтам і кінакрытыкам Янкам Бобрыкам, знаёмым ёй яшчэ з часоў «Маладняку». Надзеі на лепшае абрывае Другая Сусветная вайна. Бобрык гіне ад голаду і хвароб у блакадным Ленінградзе. Наталля ў адзіночку выгадуе двух хлопчыкаў, узятых з дзіцячага дому, ажно да 1953 года будзе жыць пад назіраннем спецслужбаў, і так больш і не вернецца ў поўнай меры да паэтычнай творчасці. Але аднойчы яна атрымае ліст ад сваяка Янкі Бобрыка — вядомага паэта Сяргея Грахоўскага, які папросіць яе расказаць пра жыццё і гібель Янкі... З гэтага пачнецца доўгае ліставанне, якое абудзіць велізарную колькасць успамінаў і трапяткіх расповедаў аб перажытым. Гэтыя лісты, нешматлікія, у асноўным юнацкія, вершы і «Завея», адзінае апавяданне Наталлі Вішнеўскай — вось і ўвесь яе літаратурны архіў. Але праз гэтую сціплую па памерах творчую спадчыну вельмі ясна праступае пранізлівая гісторыя жыцця, такая ж, як тысячы гісторый, і адначасова не падобная ні на адну іншую. Чытаюць: Святлана Бень, Алена Зуй, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч, Аляксандр Маўчанаў, Дзмітры Строцаў Рэжысёркі: Святлана Бень, Інга Лізянгевіч Выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Podcast Urls

Podcast Copyright

All rights reserved

Start monitoring your podcast.

Sign up to track rankings and reviews from Spotify, Apple Podcasts and more.

Нікому я гэтага не казала
Наталля Вішнеўская
Наталля Вішнеўская