Васіль Быкаў

Доўгая дарога дадому

Categories

History

Number of episodes

117

Published on

2024-03-13 18:32:00

Language

Belarusian

Доўгая дарога дадому

What’s This Podcast
About?

Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі. У гэтай кнізе — аповед пра кнігі і сяброўства, пра ўласны лёс, біяграфію пакалення і краіны. Першаштуршком да напісання «Доўгай дарогі дадому» стала падрыхтоўка і публікацыя ў часопісе «Полымя» ў 2001 г. гутаркі Васіля Быкава з Алесем Адамовічам. «З прычыны яе амаль 20-гадовай даўнасці яна не задаволіла аўтара, які пастарэў і прыняўся старанна яе выпраўляць, скарачаць, перапрацоўваць. І так уцягнуўся ў сваё перажытае мінулае, што за зіму не здолеў ад яго адарвацца, — гаварыў пісьменнік у час аднаго інтэрв’ю. — На жаль ці на шчасце — не ведаю, але напісаў кнігу — не вельмі разумную і цікавую, але пра тое, што так ці іначай падалося мне важным у маім жыцці і літаратурным лёсе». «Доўгая дарога дадому» выйшла ў той час, калі аўтар знаходзіўся на бальнічным ложку ў Празе. І хоць меркаваў напісаць працяг кнігі, але часу для гэтага ўжо не было — наперадзе былі вяртанне дадому і назаўсёдны адыход у вечнасць. Чытае Ісай Свістулькін Вокладка: Артур Вакараў

Podcast Urls

Podcast Copyright

All rights reserved

Start monitoring your podcast.

Sign up to track rankings and reviews from Spotify, Apple Podcasts and more.